Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 22:13:45 by Гость

Водгук на верш Максима Багдановича "Санет"

Ответ оставил Гость

Верай у гістарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і лепшую будучыню народа прасякнуты гэты верш, дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета.Паэт гаворыць пра зярняты, знойдзеныя у адным з магiльнiкаў Егiпта. Праляжаўшы там некалькi тысячагоддзяў, яны не загiнулi. Жыццёвая сіла іх нібы драмала на працягу многіх стагоддзяў. Трапіўшы ў вільготную глебу, зярняткі далі багатую рунь. Верш уяўляе сабой разгорнутае параўнанне. Магiла – сiмвал смерцi, жменя насення – увасабленне вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лёс беларускага народа. Паэт параўноўвае зерне з беларускім народам, які прыгнечаны, спіць, але і пад прыгнётам захаваў сваю жыццястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сілы народа прабюцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваім шляху ўсе перашкоды. Аўтар сцвярджае ідэю вечнасці, неўміручасці жыцця:Зварушаны, нарэшце, дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Верш прасякнуты верай ў сiлы народа, у яго будучыню. Прыгнечаны на працягу многiх вякоў, беларускі народ выжыў, захаваў сваю сiлу. Пад прыгнётам ён захаваў сваю жыццеустойлiвасць. Аўтар параўноўвае абуджаны рэвалюцыяй 1905 года беларускі народ з магутнай крынiцай, якая здольная прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху.Кампазіцыя санета «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», выкарыстаныя ў ім параўнанні народа з жыватворнай крыніцай, асацыятыўныя сувязі паміж падзеяй, што моцна ўразіла, і загадкавасцю свайго народа, — усё спрыяе выяўленню філасофскай думкі, што духоўнае адраджэнне народа — гэта толькі пытанне часу.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.