Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 05:43:14 by Гость

Помогите написать письмо тёте или крёсной маме на белорусском языке

Ответ оставил Гость

Прывітанне, цётка Ніна!
Як сямя: дзядзька Мікіта і Алёша? Мы з вамі так даўно не бачыліся! Ажно з мінулай пасхі! Падумаць толькі, як хутка ляціць час.
Як у вас усіх справы? Дзядзька збіраўся памяняць месца працы. Атрымалася? Упэўнены, што так. З яго адукацыяй і вопытам, працадаўцы, мабыць, гатовыя за яго біцца.
У нас усё добра. Я вучуся, мама і тата працуюць. У мяне, дарэчы, хутка канчаецца чвэрць. Я крыху нервуюся, таму што па матэматыцы ў мяне выходзіць ніжэйшая адзнака, чым я хацеў. Але я яшчэ спадзяюся яе выправіць. Пажадайце мне ўдачы.
Чакаю з нецярпеннем нашай сустрэчы ў гэтую пасху. Нагадайце дзядзьку, што ён абяцаў прывезці мне яго старыя падручнікі. Не забудзьцеся. Вам яны не патрэбныя, а мне будуць карыснымі.
Усяго найлепшага.
З любоўю, Ваш пляменнік Саша.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.