Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 05:49:06 by Гость

Сачыненне разважанне на тэму "усе пакинуць след павинна" п.броука

Ответ оставил Гость

Мы заўсёды жадаем адзін аднаму шчасця на розныя святы. Нават каліразвітваемся, мы кажам: “Шчасліва!”. А што азначае гэта слова? У кожнагасваё тлумачэнне. З навуковага пункту гледжання — гэта філасофскаякатэгорыя, якая мае на ўвазе ідэальны стан душы.
Звычайналюдзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. Аяно складаецца з дробязей, якія даступныя кожнаму, толькі трэбанавучыцца іх заўважаць. Нам проста дадзена жыццё і ніякай інструкцыі даяго не існуе, мы самі яе ствараем. Мы творцы сваёй долі, свайго шчасця.
Людзінамагаюцца знайсці яго ў грошах, але чалавек хутка прывыкае да ўсяго.Няма нічога, што зрабіла б яго шчаслівым назаўсёды. Але кожны з нас можаўспомніць хвіліны, калі без асаблівай прычыны на абліччы з’яўляласяўсмешка сапраўды шчаслівага чалавека.
Зараз, калі сачыць за навінамі,можна пачуць страшныя рэчы: падлеткі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё,вырашаюць закончыць яго самагубствам, бо лічаць сябе няшчаснымі з-занейкіх дробязей, якія здарыліся з імі. Сучасная моладзь ранімая іпесіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны. Наш час даешмат магчымасцей падлеткам знаходзіцца ў ідэальным стане душы:удасканальвацца, займацца той дзейнасцю, якая падабаецца. А калі ўявіць,што ўсе людзі, якія лічаць сябе няшчаснымі, закончаць жыццёсамагубствам. Колькі тады шчаслівых застанецца на свеце? “Жыццё даецца,каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць”. А якое ж янохуткаплыннае! Таму мы павінны пакінуць следпасля сябе. Жыццёвая мудрасць вучыць: калі ты з’явіўся на свет — тыплакаў, а вакол цябе ўсе радаваліся, зрабі ж так, каб, калі ты будзешпакідаць свет, усе плакалі, а ты адзін усміхаўся. Трэба берагчы жыццё.Быць шчаслівым і рабіць такім увесь свет.
Шчасце нельга сарваць,злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. І кожны чалавек змагаецца занешта сваё, асаблівае. Але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскраваесонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі,падтрымка бацькі, каханне. Шчасце знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіхродных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можацехадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных— вы умееце адчуваць. Вы шчаслівыя!

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.