Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 08:52:58 by Гость

Нужно сочинение на Белорусском языке на тему "Мой любимый кинофильм". В сочинение должен входить краткий пересказ фильма (о чем он), о чем фильм заставляет задуматься и почему я бы посоветовал его посмотреть.

Ответ оставил Гость

Я ахвотна гляджу фільмы многіх жанраў: камедыі, трылеры, дэтэктывы. Алебольш за ўсё мне падабаюцца меладрамы. У фільмах гэтага жанру больш за ўсёэмацыйнасці і пачуццяў, якіх часам не хапае ў жыцці.
Мой любімы фільм называецца «Спяшайся кахаць». Па жанры гэтамеладрама. Фільм блізкі мне яшчэ і тым, што ў ім распавядаецца пра жыццёшкольнікаў, такіх жа, як і мы.
Жыццё старшакласніка — няпростая штука. У ім шматтрывог, страхаў, незразумеласцяў. Але бывае так, што на долю падлетка выпадаюцьтакія выпрабаванні, якія не пад сілу вынесці нават даросламу.
Вось і галоўная гераіня фільма «Спяшайся кахаць» зведалатакое выпрабаванне. Яна невылечна хворая і ведае, што хутка памрэ. Больш прагэта не ведае ніхто, акрамя яе бацькі-святара. Для астатніх яна звычайнаядзяўчынка, занадта сціплая, што тлумачыцца прафесіяй бацькі, добра вучыцца іўдзельнічае ў грамадскім жыцці.
Другі галоўны герой — яе поўная супрацьлегласць. Ёнцалкам не хоча вучыцца, лічыць грамадскае жыццё школы нявартай сваёй увагі,водзіцца з дрэннымі кампаніямі. Пасля чарговай выхадкі яго караюць тым, штоабавязваюць прыняць удзел у школьным спектаклі. Ён вымушаны пагадзіцца, каб ягоне выгналі з школы.
Менавіта там героі і знаёмяцца. Так атрымліваецца, што імабодвум дастаюцца галоўныя ролі. І калі для гераіні гэта ніякіх праблем нескладае, то герою прыходзіцца несалодка. Добра, што яна прыходзіць яму навыручку.
Спачатку героі не занадта ладзяць. Ён лічыць яе сіняйпанчохай. Яна яго — хуліганам. Але паступова яны пазнаюць адзін аднаго ўсёлепш і лепш і ўлюбляюцца. Страшным ударам стала для нашага героя навіна, штояго каханая памірае. Але ён вытрымлівае гэтае выпрабаванне, і вырашае выканацьяе галоўную мару: яны вянчаюцца ў царкве.
Калі галоўная гераіня ў канцы фільма памерла, мне на вочынавярнуліся слёзы. Я быў уражаны мужнасці яе бацькі і каханага, якія годнапрынялі гэтую страту.
«Спяшайся кахаць» — самы кранальны і глыбокі фільм з тых, што яглядзеў. Ён закранае самыя глыбокія струны душы. Абавязкова паглядзіце яго.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.