Легенда о реках беларуси
Было гэтадаўным-даўно, калі галоўны яцвяжскі бог вырашыў паглядзець, як людзі жывуць ічым займаюцца. Спусціўся ён з нябёс і пайшоў ад вёскі да вёскі ўабліччы старца-жабрака.
Пасля доўгіх гадоўвандравання, прыйшоў у адно паселішча, якое знаходзілася ў пушчы. Ягожыхары, калі ўбачылі жабрака, пахаваліся і зачынілі свае хаты, кабне прыйшлося карміць і даваць прытулак чужому чалавеку.
Вялікі гнеў ахапіўбога, і вырашыў ён сурова пакараць скупых і негасцінных жыхароў паселішча. Іпераўтварыў ёнтое месца, дзе жылі гэтыя людзі, у балоцістае возера, якое захаваласяда нашых дзён.
І пайшоў бог далей. Празнекалькі вёрст, на высокім узгорку, убачыў ёнстарэнькую хатку, дзе жылі Ізяслаў і Багуміла. Гэта былі набожныя, добрыя,сціплыя людзі. Яны ветліва запрасілі незнаёмца ў хату і пачаставалі ад усягосэрца той стравай, якую мелі.
Узрадаваўся бог івырашыў аддзякаваць людзям. Раніцай, калі яны прачнуліся, не паверылі ўласным вачам. Іх маленькая хатка пераўтварылася ў вялікі прыгожы палац. На стале стаялі розныя стравына залатых талерках, а на гаспадарах была дарагая вопратка.
Голас бога: «Вялікідзякуй вам, Ізяслаў і Багуміла, за начлег, і ў знак маёй удзячнасці,я хачу падарыць вам гэты палац. Жывіце доўга і шчасліва».
Вакол палаца сталісяліцца людзі, якія прыязджалі з далёкіх краін. Усе лічылі гэта месцаблагім. Бог знік, а на гэтым месцы застаўся толькі камень з адбіткам яго рукі.
З таго часу, хтода гэтага каменя дакранецца, той будзе жыць доўга ў шчасці і міры.
А назва гэтагапаселішча — Свіслач.
Форма вопроса доступна на