Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 00:47:30 by Гость

Кантрольны дыктант жнiво, помогите может кто то писал...

Ответ оставил Гость

Жніво. Ранне. Спелае жыта схіліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі круглымі слязьмі капае і з коласа, і з тонкага залатога сцябла. Пахне свежасцю зямелька.Сям-там сінеюць чароўныя галоўкі ціхіх васількоў. Трыпут-нікам і мышыным гарошкам парасла высока мяжа.Падзьме цёплы, і густы, і лёгкі ветрык — і ад жытняе сцяны льецца і плыве пах упрэлай палявой зямлі і мірнай непрыкмет-най румянкі, сыплюцца ў сем колераў вясёлкі росныя перлы, дыхаючы ўгору духам цеплыні.Шырокая і далёкая жоўтая ніва! Там, пры далёкім лесе, у дымнай імгле, мусіць, канчаецца яна. Колецца пад нагамі яшчэ поўнае соку ржышча. Не хочацца думаць, што там, на ўзгорачку, на пясочку, ёсць і рэдзенькае, дробненькае жыта з малюсень-кімі каласкамі. Сумна там. Затое ж надта хораша тут, дзе яно буйное, дзе яно густое! Канюшына зелянее патройнымі лісціка-мі. Клякоча каваль-скакунец. Трымціць і снуе туды-сюды над жытам жоўценькая мятлушка.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.