Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 17:21:08 by Гость

Навуковы стыль дзе ужываеца?

Ответ оставил Гость

Навуковы cтыль — функцыянальная разнавіднасць маулення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі і адукацыі, тэхнікі і вытворчасці. Гэта стыль навуковых артыкулаў, дысертацый, энцыклапедый, слоўнікаў, падручнікаў, навукова-тэхнічнай літаратуры, дакладаў і выступленняў на навуковыя тэмы.Асноўнай формай рэалізацыі навуковага стылю зяўляецца пісьмовае маўленне, хаця з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, пашырэннем навуковых кантактаў павялічваецца роля вуснай формы зносін.Галоўная функцыя навуковага стылю — перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўднасці, нярэдка — навізны і каштоўнасці. Функцыя доказнасці ў тэкстах навуковага стылю праяўляецца па-рознаму: з дапамогай тэкставых ілюстрацый, формул, графікаў, схем, цытавання, спасылак на вядомых вучоных і інш.

Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.

Форма вопроса доступна на полной версии этой страницы.