Напишите небольшое сочинение про витебск на белорусском языке желательно употреблённое не с умными словечками,простое но хорошое Помогите!!!!!!
Віцебск - адзін з абласных цэнтраў Беларусі. Гэта даволі вялікі горад. Тут жыве больш як чатырыста тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад назвы ракі Віцьба, на якой ён быў пабудаваны.
Віцебску больш за тысячу гадоў. Яго гісторыю можна прасачыць у шматлікіх помніках архітэктуры, якія захаваліся са старажытных часоў. Найбольшвядомымі архітэктурнымі славутасцямі Віцебска зяўляюцца гарадскаяратуша, Губернатарскі палац, Дабравешчанская царква, Казанская царква імногія іншыя. У Віцебску велізарная колькасць рэлігійных збудаванняў: як праваслаўных і каталіцкіх, так і іншых канфесій. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе нашай краіны няма столькі цэркваў і храмаў.
Віцебск - буйны прамысловы цэнтр. Тут размешчаны такія беларускія вытворцы, як "Віцязь","Белвест", "Чырвоны Кастрычнік", "Віцьба", шырока вядомыя як натэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.
Вiцебск таксама зяўляецца культурным цэнтрам. Тут знаходзяцца тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр лялек "Лялька", філармонія. У горадзе рэгулярна праходзіць фестываль "Славянскі базар" - мерапрыемства міжнароднага ўзроўню. Дзякуючы гэтаму фестывалю пра Віцебск ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мяне гэта радуе, таму што Віцебск - цудоўны горад, пра які варта ведаць.
