Характер лаурука из апавядання "На Каляды К Сыны"
Вобраз Лаурука з творя З.Бядулi ’’Накаляды к сыну’’
Упершыню мы знаёмімся з Лаўруком праз успаміны яго маціТэклі. Яна ўспамінае, якім быў яе сын разумным і прывабным, што наватспадабаўся бяздзетнаму пану Шчубальскаму і той забраў Лаўрука вучыцца ўгорад. Мы даведаліся, што Лаўрук рэдка прыязджаў да сваіх бацькоў. Аднойчы ёнпрыехаў на Каляды, але прыехаў не ў хату сваіх бацькоў, а да пана Шчубальскага.У той час быў яшчэ жывы бацька Лаўрука Цыпрук. Тэкля і Цыпрук, даведаўшыся, штоіх сын прыехаў, кінуліся ў двор да пана: “… доўгі адстайвалі ў кухні, пакульсын з’явіўся к ім. Шчасцю іх канца не было, калі ўгледзелі яго ў чорныхсуконных вопратках з бліскучымі гузікамі – якраз асэсар! Праўда, калі мацікінулася яго абдымаць і цалаваць, дык ён засаромеўся крыху і адсунуўся ўбок”.Гэты выпадак ужо настройвае нас на тое, што яшчэ тады, у падлеткавым узросцеЛаўрук пачаў цурацца сваіх бацькоў. Пра гэта сведчаць і словы яго бацькіЦыпрука: “Глядзі, як ён ужо смяецца знашай гутаркі ды з нас. Яго падмогу сарокахвастом змяце. Зусім змяніўся твой Лаўручок, як папаў пад панскую апеку”. Так істалася. Калі старая нямоглая маці прыйшла да свайго сына на Каляды, Лаўрук,канечне, прызнаў яе, але не прыняў, абазваў “шалёнай жабрачкай” і выкінуў задзверы, перадаўшы праз лёкая тры рублі. Лаўрук, выбіўшыся ў людзі, стаўшы багатым,не мог дазволіць сабе прызнацца перад слугамі, перад іншымі, што яго маці такаястарая нямоглая жанчына, якая носіць парванае адзенне, падобная да жабрачкі. Ёнпадумаў, што і тут грошы вырашаюць усё, і спадзяваўся адкупіцца ад сваёй маці,якая гадавала яго, якая хацела яму толькі лепшага. Але сын не ацаніў яепамкненні, яе любоў, клопат, пяшчоту. Ён не прыняў яе ў такое вялікае свята –на Каляды, калі ўся сям’я збіраецца разам. Лаўрук вінаваты ў тым, што купіўсяна грошы, на матэрыяльнае забеспячэнне, забыўшы пра тое, што маці дала ямужыццё, гадавала яго. Аўтар увёў гэты вобраз Лаўрука ў твор, каб паказаць чытачам, што дзеці непавінны адмаўляцца ад сваіх бацькоў, якія б бацькі не былі. Нашыя бацькі насвыгадавалі, даюць нам адукацыю, заўсёды дапамагаюць у бядзе, і ў радасці. І мы,дзеці, павінны быць удзячнымі сваім бацькам за гэта.
