Текст Беловежской пущи для 5 класса
        Белавежская пушча — адзін зсамых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзеБеларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга,Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошчаБелавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала,магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатымстагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага ікаралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча —адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайнызуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысячадзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў дляБелавежскай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе —запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў.
                