Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 08:25:43 by Гость

Сочинение про сентябрь на беларусском!спасибо!

Аватар
Ответ оставил Гость

Верасень - любімы месяц не для многіх людзей. У гэтым месяцы ў школьнікаў і студэнтаў пачынаецца ненавісны навучальны год. Ды і дарослыя не занадта радуюцца сапсаванаму надворю, халоднаму ветру, пастаяннаму дажджу.
Але не заўсёды вераснёўскае надворе дрэннае. Бывае, ласкава выгляне скрозь цяжкія шэрыя хмары яшчэ па-летняму цёплае сонца, каб напаследак сагрэць зямлю перад зімовай сцюжай. Разгоняць яго прамяні аблокі, заззяе блакітны небасхіл. У такія дні можна яшчэ пагуляць без курткі. Звіняць паўсюль звонкія галасы ўзрадаванае раптоўным цяплом дзятвы, што высыпала на вуліцу.
Але восеньскае цяпло нядоўгае. Хутка зноў пачне дзьмуць вецер і прыйдзецца хутацца ў шалікі і паліто.
Затое грыбнікам ў верасні - сапраўдны рай. Грыбоў пачынае расці вельмі шмат. Гэта і баравікі, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і маслякі з апенькамі. Усе спяшаюцца ў лес, і ніхто не выходзіць адтуль пакрыўджаным. Для кожнага прырода прызапасіла шчодрыя падарункі.
Мне падабаецца верасень. Я люблю прабегчыся па залацістым дыване з шалёсткага лісця, прайсціся па размаляваным восеньскімі фарбамі лесе. І хоць мне трохі сумна ад таго, што ўжо хутка зіма, я па-сапраўднаму атрымліваю асалоду ад тых прыемнасцяў, што нам дорыць восень.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.