ПОМОГИТЕ! ПРОШУ! напишите пожалуйста сочинение-описание про какой-нибудь паметник на белорусском языке! ОООЧЕНЬ НАДО! буду очень благодарна!
Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс. Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ўсябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю"Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямізагінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.100-метровы абеліск "Штык" відаць злюбога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тутабаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя "Смага"- фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сілспрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечанымужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзёнтрымалі абарону.Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці.Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь.У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
