Аватар
История, опубликовано 2018-08-22 22:39:00 by Гость

Причини Берестейськой Унии

Аватар
Ответ оставил Гость

(Прабачце, што на беларускай мове, бо украiнскай няведаю, але яны даволi сходныя.)
Да 16 стагоддзя выразна праступiлi рысы крызысу праваслауя. Канстантынопаль быу захоплены туркамi, праваслауная царква у Вялiкiм княстве Лiтоускам ня здолела стварыць незалежную сыстэму адукацыi падрыхтаваць квалiфiкаваныя кадры шэраговага духавенства, нарадзiуся крызыс прапаведнi цтва. У вынiку праваслауе аказалася няздатнае супрацьстаяць нацiску Рэфармацыi. Многiя праваслауныя цэрквы ператварылiся у пратэстанскiя зборы. Праваслауе iмклiва страчвала сваю iнтэлектуальную i матэрыяльную апору - магнатау, шляхту (тагачасную iнтэлiгенцыю), якая масава пераходзiла на калвiнiзм i каталiцтва. Да таго, ва умовах Лiвонскай вайны з Масковiяй арыентацыя на Маскву (якая стала цэнтрам праваслауя, бо у 1589 годзе там быу абвешчаны патрыярхат) выглядала здраднiцтвам. У той час на Захадзе пачауся духоуны уздым,  выклiканы Рэфармацыяй, стварылiся нацыянальныя Цэрквы, а каталiцкая Царква з дапамогай новага ордэну езуiтау распачала контррэфармацыю. Неабходнасць рэфармавання усходняй Царквы разумелi i беларускiя i украiнскiя ярархi Кiеускай метраполii.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету История.